Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Устав учреждения образования

Дата: 22 января 2016 в 21:51, Обновлено 2 сентября в 16:31
Автор: Сыч Н. А.

image

                                                                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Ельскага раённага

выканаўчага камітэта

 «20»08. № 525.

СТАТУТ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“РАМЯЗОЎСКІ ЯСЛІ-САД-СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА

ЕЛЬСКАГА РАЁНА”

УСТАВ

ГОСУДАРСТВЕННОГО УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

“РЕМЕЗОВСКИЙ ЯСЛИ-САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

ЕЛЬСКОГО РАЙОНА”

ГЛАВА I

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

         1. Статут Дзяржаўнай установы адукацыі “Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і вызначае:

         задачы і функцыі ўстановы адукацыі;

         структуру;

         мовы навучання і выхавання  ва ўстанове адукацыі;

         патрабаванні да вучэбных планаў і вучэбных праграм;

         асаблівасці навучання выхаванцаў і вучняў па індывідуальных вучэбных планах;

         патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу;

         агульныя патрабаванні да прыёму, пераводу і адлічэнню выхаванцаў і вучняў з вучэбна-педагагічнага комплекса;

         кампетэнцыю і адказнасць вучэбна-педагагічнага комплекса;

         патрабаванні да ўзаемаадносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

         патрабаванні да кіравання вучэбна-педагагічным комплексам, фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

         2. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” (далей – Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна, або ўстанова адукацыі) створана падчас рэарганізацыі ў форме зліцця дзяржаўнай установы адукацыі “Рамязоўская сярэдняя школа Ельскага раёна” і дзяржаўнай установы адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад Ельскага раёна” згодна рашэння Ельскага раённага выканаўчага камітэта ад 06.08.2012г. № 494 “Аб рэарганізаціі ўстаноў адукацыі”.

         Заснавальнікам з’яўляецца Ельскі раённы выканаўчы камітэт  (вул.Дзяржынскага, д.6 , г.Ельск, Гомельская вобласць).

         3. Правапрыемнікам праў і абавязкаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Рамязоўская сярэдняя школа Ельскага раёна” і дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад Ельскага раёна” з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”

4. Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна з’яўляецца дзяржаўнай некамерцыйнай установай, фінансуемай мясцовым бюджэтам. 

         5. Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна з’яўляецца юрыдычнай асобай і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб адпаведным тыпе і (ці) відзе ўстановы адукацыі, Статутам, іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; мае пячатку з выявай дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай і іншыя рэквізіты, неабходныя для сваёй дзейнасці, а таксама разліковы і іншыя рахункі ў банку Рэспублікі Беларусь.

         6. Юрыдычны адрас установы адукацыі: 247832, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Ельскі раён, аграгарадок Рамязы, вуліца Анварава, дом 23.

         7. Поўная назва ўстановы адукацыі на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”.

         Скарочаная назва: Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна

         Поўная назва на рускай мове: Государственное учреждение образования «Ремезовский ясли-сад-средняя школа Ельского района».

         Скарочаная назва на рускай мове: Ремезовский ясли-сад-средняя школа Ельского района.

         8. Дазволена выкарыстоўвать ва ўстанове адукацыі пры афармленні класных  журналаў, дзённікаў і сшыткаў вучняў назву “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”.

         9. Дзяржаўная установа адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” адносіцца да тыпу ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, да віду – вучэбна-педагагічны комплекс.

         10. Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна адказвае па сваіх абавязках грашовымі сродкамі, якія маюцца ў яго распараджэнні ў адпаведнасці каштарысу расходаў. У выпадку недахопу фінансавання субсідыярную адказнасць нясе заснавальнік;

         11. Маёмасць установы адукацыі належыць на праве ўласнасці заснавальніку і замацоўваецца за дзяржаўнай  установай адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”, якая валодае, карыстаецца і распараджаецца (уключаючы адчужэнне і спісанне) даверанай маёмасцю ў рамках правоў, устаноўленных дзеючым заканадаўствам і заснавальнікам.

         12. Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна праходзіць акрэдытацыю, падцвярджэнне акрэдытацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь .

         13. Рэарганізацыя і ліквідацыя дзяржаўнай установы адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” ажыццяўляецца па рашэнню заснавальніка або іншых дзяржаўных органаў ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         14. Дзяржаўны кантроль і кіраванне забеспячэння дзяржаўнай установы адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” якасці адукацыі  ажыццяўляе аддзел адукацыі Ельскага райвыканкама, а таксама другія дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         15. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Рамязоўскага  ясляў-сада-сярэдняй школы Ельскага раёна ажыццяўляюць дзяржаўныя кантралюючыя органы, упаўнаважаныя ў адпаведнасці з актамі заканадаўства праводзіць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці дзяржаўных устаноў, у тым ліку устаноў адукацыі;

         16. Бухгалтарскі ўлік, статыстычная  і іншая справаздачнасць ажыццяўляюцца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама па дагавору паміж дырэктарам вучэбна-педагагічнага комплекса і начальнікам аддзела адукацыі. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадастаўляецца цэнтралізаванай бугалтэрыяй і установай адукацыі ва ўстаноўленыя срокі  ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

         17.  Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна раёна мае права ажыццяўляць:

         гаспадарчыя адносіны з арганізацыямі, прадпрыемствамі рознай формы ўласнасці, дзейнічаючымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзянамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         мiжнароднае супрацоўніцтва у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.

         18. Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна:

         вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         прадстаўляе пісьмовыя справаздачы вышэйстаячым органам ва ўстаноўленыя тэрміны.

ГЛАВА 2

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

         19.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” створана і дзейнічае з мэтай ажыццяўлення выхавання і навучання на ўзроўні дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

         20. Асноўнымі задачамі Рамязоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Ельскага раёна з’яўляюцца:

         забеспячэнне атрымання выхаванцамі дашкольнай адукацыі, вучнямі -агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;

         фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту і навучэнцаў установы адукацыі навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу;

         замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей і падлеткаў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

         забеспячэнне ранняй сацыялізацыі дашкольнікаў у калектыве равеснікаў і дарослых; узаемадзеянне з сям’ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту;

         падрыхтоўка вучняў да  прадаўжэння навучання і выхавання  на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця.

         21. Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь 005-2006 “Виды экономической деятельности”:

         80101   дашкольная адукацыя

         80102 агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі)

         80210   агульная сярэдняя адукацыя

         92610   дзейнасць спартыўных аб’ектаў

         92620   іншая дзейнасць у галіне спорта.

         22. Для дасягнення сваіх задач Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе:

         адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў, вучэбных праграм дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі;

         выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту і  вучняў у адпаведнасці з праграмай выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

         23. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, можа ажыццяўляць:

         падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

         арганізацыю навучання і выхавання выхаванцаў і  вучняў, якія:

         па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць заняткі ва ўстанове адукацыі, – дома;

         знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, – ва ўмовах санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый;

         эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць.

         24. У Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдней школе Ельскага раёна забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.

         Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна можа узаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з ўлікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         25. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне дзяцей дашкольнага ўзросту і вучняў Рамязоўскага  ясляў-сада-сярэдняй школы Ельскага раёна забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, размешчанымі на тэррыторыі Ельскага раёна.

         26 Дзяржаўная установа адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” ажыццяўляе сваю дзейнасць у парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам, а ў асобных выпадках толькі пасля атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

ГЛАВА 3

СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

         27. У  дзяржаўнай  установе адукацыі “Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”:

         27.1. для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу на ўзроўні дашкольнай адукацыі камплектуюцца рознаўзроставыя группы для дзяцей ва ўзросце ад 1 да 7 гадоў напаўняльнасцю  12 выхаванцаў;

         27.2. для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні аб’ядноўваюцца ў класы напаўняльнасцю згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

         28. У Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна могуць стварацца:

         сезонныя гульнявыя пляцоўкі;

         групы кароткачасовага знаходжання дзяцей, якія не наведваюць вучэбна-педагагічны комплекс;

         санаторныя групы;

         групы, класы інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў;

         на першай, другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялізаваныя па спорту класы;

         спецыяльныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

         На трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка вучняў.

         29. Парадак стварэння і асаблівасці функцыянавання групп і класаў, вызначаных у пункце 28 гэтага Статута, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         30. Для аказання ўсебаковай дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні дзяцей, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей ў Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна пры ажыццяўленні навучання і выхавання на I, ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца група падоўжанага дня.

Парадак адкрыцця, камплектавання, арганізацыі дзейнасці групы падоўжанага дня вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         31. У Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна па рашэнню заснавальніка могуць быць адкрыты вучэбна-кансультацыйны пункт, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, дзейнасць якіх рэгулюцца адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 4

МОВЫ НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ

 Ў ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫМ КОМПЛЕКСЕ

         32. Навучанне ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” ажыццяўляецца на беларускай мове; выхаванне – на беларускай і рускай мовах. Вядзенне школьнай дакуметацыі ажыцяўляецца на беларускай і рускай мовах.

         33. У Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна па рашэнню Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, на падставе прапановы аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама і заяў законных прадстаўнікоў выхаванцаў і вучняў могуць быць створаны дашкольныя группы, класы, навучанне і выхаванне ў якіх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

         34. У Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна вывучэнне беларускай, рускай і нямецкай моў з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асоб з парушэннем слыху і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення. 

         Вывучэнне беларускай (рускай) і нямецкай моў асобамі з парушэннем слыху і асобамі з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія навучаюцца на рускай (беларускай) мове, арганізуецца па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў.

         35. Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 5

ВУЧЭБНА-ПРАГРАМНАЯ ДАКУМЕНТАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

         36. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі “Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” на падставе Тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінанасаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, распрацоўваецца вучэбны план установы адукацыі на бягучы навучальны год.

         37. У структуры вучэбнага плана ўстановы адукацыі на бягучы навучальны год выдзяляюцца вучэбныя прадметы і факультатыўныя заняткі, а таксама распрацоўваецца тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу.

         38.  Вучэбны план установы адукацыі забяспечвае адзіныя патрабаванні да аб’ёму вучэбнай нагрузкі пры вывучэнні вучэбных прадметаў на базавым узроўні, устанаўлівае абавязковую тыднёвую колькасць гадзін па групах, класах на аднаго выхаванца, вучня пры вывучэнні ўсіх вучэбных прадметаў на базавым узроўні, максімальную вучэбную нагрузку на аднаго выхаванца,  вучня.

         39.  Факультатыўныя заняткі  вучэбнага плана на бягучы навучальны год  выкарыстоўваюцца для:

правядзення заняткаў па прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, музычнай, спартыўнай і іншай накіраванасці;

правядзення стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў у 1-11 класах.

         40. Стымулюючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з найбольш здольнымі вучнямі.

         41. Падтрымліваючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямі, якія адчуваюць часовыя цяжкасці ў вывучэнні асобных вучэбных прадметаў.

         42. Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, павышэнне актыўнасці іх пазнавальнай дзейнасці, а таксама павышэнне пазнавальнай дзеўнасці.

         43. Агульная колькасць вучэбных гадзін  на бягучы навучальны год  вызначаецца і размяркоўваецца камісіяй, створанай і зацверджанай загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

         44.  Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу распрацоўваецца на падставе тлумачальнай запіскі да тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год і вызначае:

         працягласць навучальнага года;

         тэрміны правядзення канікул на працягу навучальнага года, у тым ліку дадатковых канікул для вучняў I і II класаў;

         патрабаванні да рэжыму функцыянавання ўстановы адукацыі;

         парадак фарміравання груп для правядзення стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, арганізацыі факультатыўных заняткаў;

         парадак дзялення класа на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў;

         асаблівасці адукацыйнага працэсу пры навучанні і выхаванні выхаванцаў, вучняў дома, ва умовах арганізацый аховы здароўя, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях.

45. Пры правядзення ў межах факультатыўных заняткаў вучэбнага плана ўстановы адукацыі на бягучы навучальны год абавязковых урокаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы, асноў інфармацыйнай культуры выкарыстоўваюцца вучэбныя праграммы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 6

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

         46. Адукацыйны працэс у дзяржаўнай установе адукацыі “Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” павінен забяспечыць ахову здароўя выхаванцаў і вучняў, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, вучэбнага тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё індывідуальных здольнасцей па інтарэсах.

         47. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна:

          ўстанаўлівае канікулы (на пачатку студзеня, у канцы сакавіка і ў летні перыяд) для дзяцей дашкольнага ўзроста;

         вызначае структуру навучальнага года (для вучняў) па чвэрцях з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правіл, гігіенічных нарматываў;

         выкарыстоўвае вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         48. Вучэбны план установы адукацыі на бягучы навучальны год зацвярджаюцца кіраўніком па ўзгадненні з заснавальнікам.

         49. Штодзённая колькасць урокаў ва ўстанове адукацыі і іх паслядоўнасць вызначаецца раскладам урокаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Расклад урокаў зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

         Абавязковыя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы, асновах інфармацыйнай культуры, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, факультатыўныя заняткі, праводзяцца ў адпаведнасці з раскладамі, якiя зацвярджаюцца кіраўніком установы адукацыі.

         50. Працягласць перапынкаў памiж урокамі вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы установы адукацыі, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў.

         51. Патрабаванні да фарміравання вуснай і пісьмовай мовы вучняў  установы адукацыі, правядзення, праверкі і ацэньвання навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, прыкладная колькасць і аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармлення сшыткаў, рэфератаў, дзеннікаў і класных журналаў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         52. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах, паводзіны вучняў ацэньваюцца пры правядзенні іх атэстацыі.

         Парадак і формы правядзення атэстацыі вучняў вучэбна-педагагічнага комплекса, пераводу іх у наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакі, вызвалення ад выпускных экзаменаў пры засваенні праграмы адукацыі і выхавання на  II і III ступенях адукацыі, допуску да выпускных экзаменаў пры засваенні праграмы адукацыі і выхавання на  II і III ступенях адукацыі, арганізацыі выпускных экзаменаў пры засваенні праграмы адукацыі і выхавання на  II і III ступенях адукацыі і выпуску вучняў установы адукацыі вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення вучняў установы адукацыі ад выпускных экзаменаў пры засваенні праграмы адукацыі і выхавання на  II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

         53. Вучэбныя дасягненні вучняў на факультатыўных занятках, ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.

         54. Псіхолага-педагагічная дыягносціка развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту выкарыстоўваецца з дазволу і ў прысутнасці законных прадстаўнікоў дзяцей пасля тлумачэння іх правоў, звязанных з правядзеннем дыягносцікі і толькі з мэтай вызначэння аптымальнай праграммы развіцця канкрэтнага дзіцяці.

         55. У дзяржаўнай установе адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” прыняты дзелавы стыль аддзення вучняў і настаўнікаў, выхавацеляў.

ГЛАВА 7

АСАБЛІВАСЦІ НАВУЧАННЯ

ПА ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ

         56. У Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна дапускаецца навучанне і выхаванне выхаванцаў і  вучняў па індывідуальных вучэбных планах.

         57. Пры арганізацыі навучання па індывідуальным вучэбным плане выхаванцу, вучню дазваляецца вывучаць самастойна ўсе або асобныя вучэбныя прадметы, прадугледжаныя індывідуальным вучэбным планам.

         58. Для вырашэння пытання аб пераводзе навучэнца на навучанне па індывідуальным вучэбным плане яго законныя прадстаўнікі як правіла да 31 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі.

         59. Рашэнне аб пераводзе навучэнца на навучанне па iндывiдуальным вучэбным плане, аб парадку і формах правядзення прамежкавай атэстацыі (за чвэрць або паўгоддзе) па вучэбных прадметах, якія навучэнец вывучае самастойна ў межах індывідуальнага вучэбнага плана, прымаецца педагагічным саветам  установы адукацыі, зацвярджаецца загадам яе кіраўніка і даводзіцца да ведама навучэнцаў і яго законных прадстаўнікоў.

         60. Індывідуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца установай адукацыі у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на бягучы навучальны год па ўзгадненні з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

         Індывідуальныя вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком установы адукацыі.

         61. Навучэнец, якi навучаецца па iндывiдуальным вучэбным плане, лiчыцца ў спiсах навучэнцаў установы адукацыі. У класным журнале ў графах аб наведванні заняткаў па вучэбных прадметах (прадмеце), якія ён вывучае самастойна, робiцца запiс – “навучаецца па індывідуальным вучэбным плане“.

         62. Навучанне навучэнцаў па iндывiдуальным вучэбным плане можа быць спынена:

         па заяве яго законных прадстаўнiкоў;

         па рашэнні педагагічнага савета ўстановы адукацыі, калі вучань атрымаў гадавую адзнаку ”0“ балаў па адным з вучэбных прадметаў, які ён вывучаў самастойна.

         63. Рашэнне педагагiчнага савета аб спыненні навучання навучэнцаў па індывідуальным вучэбным плане, зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі, які ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама навучэнца i яго законных прадстаўнiкоў.

ГЛАВА 8

АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАВОДУ Ў НАСТУПНЫ КЛАС

 АСОБНЫХ ВУЧНЯЎ

         64. З мэтай вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе ў наступны клас вучня  ўстановы адукацыі, які самастойна засвоiў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымi праграмамi па ўсіх вучэбных прадметах адпаведнага класа, або вучня, які навучаецца па індывідуальным плане дазваляецца на працягу першага месяца навучальнага года праводзіць выніковую атэстацыю за год.

         65. Для правядзення выніковай атэстацыі за год вучняў, азначаных у пункце 64 гэтага Статута, загадам кіраўніка ўстановы адукацыі ствараецца камісія ў складзе кіраўніка або яго намесніка па асноўнай дзейнасці (старшыня камісіі) і педагагічных работнікаў, якія выкладаюць адпаведныя вучэбныя прадметы.

         66. Камiсiя:

         вызначае формы і тэрміны правядзення выніковай атэстацыi за год па кожным вучэбным прадмеце;

         распрацоўвае матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах.

         Матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год зацвярджаюцца старшынёй камісіі.

         67. Расклад правядзення выніковай атэстацыi за год зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі і даводзіцца да вучняў і іх законных прадстаўнікоў не пазней, чым за тыдзень да яе правядзення.

         68. Вынікі правядзення выніковай атэстацыі за год па кожным вучэбным прадмеце ўносяцца ў пратаколы.

         69. Правядзенне паўторнай выніковай атэстацыi за год не дазваляецца.

ГЛАВА 9

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ВЫХАВАНЦАЎ І ВУЧНЯЎ

         70. Асноўнай формай арганізацыі дадатковай адукацыі выхаванцаў і вучняў ў Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна з’яўляюцца заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах.

         Аб’яднанне па інтарэсах – аб’яднанне навучэнцаў аднаго або рознага ўзросту на падставе агульнага інтарэсу да канкрэтнага накірунку дзейнасці.

         71. Да аб’яднанняў па інтарэсах адносяцца гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, тэатр, школа юных, навуковае таварыства і іншыя аб’яднанні па інтарэсах.

         72. Аб’яднанні па інтарэсах ствараюцца ў адпаведнасці з інтарэсамі навучэнцаў, пажаданнямі іх законных прадстаўнікоў, а таксама з улікам магчымасцей установы адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, размешчаных на тэрыторыі Ельскага раёна.

         73. Змест дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах вызначаецца педагогам дадатковай адукацыі, клуба, секцыі, студыі, майстэрні, лабараторыі, тэатра, школы юных, навуковага таварыства і іншых аб’яднанняў па інтарэсах, з улікам адукацыйных праграм, зацвержаных Міністэрствам адукацыі.

         74. Напаўняльнасць аб’яднанняў па інтарэсах, асаблівасці іх работы такія ж, як і пры арганізацыі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

         75. Аб’яднанні па інтарэсах фарміруюцца на падставе заяў навучэнцаў (іх законных прадстаўнікоў) на імя кіраўніка ўстановы адукацыі, а таксама з улікам здароўя навучэнцаў.

         76. Дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах ажыццяўляецца па раскладзе, які зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

         77. У Рамязоўскім  яслі-садзе-сярэдняя школа Ельскага раёна пры ажыццяўлення дадатковай адукацыі могуць праводзіцца конкурсы, фестывалі, форумы, алімпіяды, спаборніцтвы, злёты, канферэнцыі, выставы, экспедыцыі, паходы і іншыя мерапрыемствы.

ГЛАВА 10

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ І АДЛІЧЭННЮ ВЫХАВАНЦАЎ І ВУЧНЯЎ

У ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫМ КОМПЛЕКСЕ

         80. Кожны грамадзянін мае права звярнуцца у Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна за атрыманнем адукацыі, якая павінна разглядзець зварот у адпаведнасці з правіламі прыёму.

         Прыём дзяцей ажыццяўляецца без уступных іспытаў.

         81. У I клас установы адукацыі прымаюцца  дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за вучэбна-педагагічным комплексам рашэннем сельскага выканаўчага камітэта.

         Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, які замацаваны за ўстановай адукацыі, могуць быць залічаны ў яе пры наяўнасці ў іх свабодных вучнёўскіх месцаў.

82. Прыём асоб ва ўстанову адукацыі і іх адлічэнне з ўстановы ажыцяўляецца згодна заканадаўства Республікі Беларусь.

ГЛАВА 11

АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ

 ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

         83. Дзяржаўная установа адукацыі “Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” – вучэбна-педагагічны комплекс, у якім рэалізуюцца адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі для выхаванцаў дашкольнага ўзросту, ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйныя праграмы дадатковай  адукацыі дзяцей і моладзі, праграмы выхавання дзяцей, якім неабходна задараўленне.

         84. Па рашэнні заснавальніка ў  Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняя школа Ельскага раёна могуць стварацца:

         класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накіраванасці, пачынаючы з I класа;

         класы, на базе міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі 10, 11 класаў.

         85. У Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна дашкольныя группы функцыянуюць у рэжыме шасцідзённага працоўнага тыдня, школа – у рэжыме пяцідзённага вучэбнага і шасцідзённага працоўнага тыдня.

ГЛАВА 12

КАМПЕТЭНЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

         86. Дзяржаўная  установа адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” - самастойная ў вырашэнні пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу, ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці і іншай дзейнасці ў межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         87. Да кампетэнцыі ўстановы  адукацыі адносяцца:

         падбор, прыём і расстаноўка кадраў, павышэнне ўзроўню іх кваліфікацыі;

         ажыццяўленне кантролю за выкананнем педагагічнымі работнікамі і вучнямі сваіх абавязкаў;

         матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі нарматывамі;

         прыцягненне для ажыццяўлення дзейнасці, якая прадугледжана гэтым статутам, дадатковых фінансавых і матэрыяльных сродкаў у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         арганізацыя і ўдасканаленне метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;

         распрацоўка і зацвярджэнне вучэбных планаў на бягучы навучальны год на падставе адпаведных тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год і тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу;

         ажыццяўленне бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў  установы адукацыі, а таксама аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу;

         ажыццяўленне іншай дзейнасці, якая не забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прадугледжана статутам.

         88. Дзяржаўная  установа адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”:

         ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         ажыццяўляе адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі і распрацаваных на іх падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу, вучэбных праграм;

         садзейнічае дзейнасці метадычных аб’яднанняў;

         садзейнічае стварэнню неабходных умоў для харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцам.

         89. Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку адказнасць за:

         невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыі;

         неадпаведнасць якасці даваемай адукацыі ўстаноўленым патрабаванням;

         дзеянні, якія выклікалі парушэнні норм па ахове здароўя і бяспекі жыцця выхаванцаў, вучняў і работнікаў установы адукацыі, норм і правілаў аховы навакольнага асяроддзя ў час адукацыйнага працэсу;

         незахаванне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў;

         парушэнне правоў і свабод выхаванцаў, вучняў і работнікаў установы адукацыі.

ГЛАВА 13

КІРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ АДУКАЦЫІ,

УЗАЕМААДНОСІНЫ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

         90. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ў Рамязоўскім яслях-садзе сярэдняй школе Ельскага раёна з’яўляюцца выхаванцы, навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі, педагагічныя і іншыя супрацоўнікі вучэбна-педагагічнага комплекса.

         91. Кіраванне дзяржаўнай установай адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, гэтым статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

         92. Кіраванне дзяржаўнай установай адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”ажыццяўляе дырэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад займаемай пасады аддзелам адукацыі Ельскага райвыканкама па ўзгадненні з райвыканкамам і упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

         93. Дырэктар і яго намеснік арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

         94. Дырэктар дзейнічае ад імя дзяржаўнай установай адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”, прадстаўляе яе інтарэсы, распаражаецца яе маёмасцю і сродкамі ў межах азначаных заснавальнікам, выдае загады і распараджэнні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі ўстановы адукацыі.

         95. Калегіяльным органам установы адукацыі з’яўляецца педагагічны савет, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         96. Дырэктар ў дзейнасці па кіраванні  ўстановай адукацыі узаемадзейнічае з органамі самакіравання. Да органаў самакіравання  адносяцца:

         савет установы;

         бацькоўскі камітэт;

         папячыцельскі камітэт.

         97. Парадак стварэння і дзейнасць органаў самакіравання азначаных у пункце 96 гэтага Статута, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         98. Дырэктар Рамязоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Ельскага раёна нясе адказнасць за арганізацыю санітарна-гігіенічнага і проціэпідэмічнага рэжыму, змест і арганізацыю адукацыйнага працэсу, харчаванне выхаванцаў і вучняў, аказанне медыцынскай дапамогі выхаванцам і вучням вучэбна-педагагічнага комплекса у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         99. Прыём на работу і звальненне:

         педагагічных работнікаў Рамязоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Ельскага раёна ажыццяўляе дырэктар па ўзгадненню з аддзелам адукацыі Ельскага райвыканкама ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         іншых работнікаў установы адукацыі ажыццяўляе яе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         100. Працоўныя адносіны работнікаў у Рамязоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе Ельскага раёна рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         101. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

         102. Навучанне і выхаванне дзяцей, якія наведваюць дашкольныя групы вучэбна-педагагічнага комплекса, ажыццяўляе выхавальнік, вучняў з улікам спецыфікі выкладаемага прадмета – настаўнік:

         102.1. настаўнік і выхавацель маюць права на:

         102.1.1. абарону прафесійнага гонару і вартасці;

         102.1.2. забеспячэнне ўмоў для здзяйснення прафесійнай дзейнасці;

         102.1.3. творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў, сродкаў навучання;

         102.1.4. доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

         102.1.5. удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

         102.1.6. удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;

         102.1.7. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

         102.1.8. павышэнні кваліфікацыі; маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

         102.1.9. аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднання, дзейнасць якіх не супярэчыць законадаўству;

         102.1.10. штомесячную кампенсацыю разыходаў на набыцце вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку на ўмовах, вызначанымі Правіцельствам Рэспублікі Беларусь.

         102.1.11. іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі;

         102.2. настаўнік, выхавальнік абавязаны:

         102.2.1. здзяйсняць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, забяспечваць выкананне вучэбных і выхаваўчых праграм;

         102.2.2. выконваць прававыя маральныя і этычныя нормы;

         102.2.3. паважаць гонар і вартасць навучанцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэса, выхаванцаў;

         102.2.4. павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

         102.2.5. весці здаровы лад жыцця, прапагандзіраваць яго сярод вучняў;

         102.2.6. выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

         102.2.7. праходзіць медыцынскі агляд пры паступленні на працу і медыцынскія агляды ў парадку, пастаноўленым Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

         102.2.8. іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

         102.2.9. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць вучэбны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для заахвочвання вучняў да дзеянняў супярэчлівых Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, заканадаўству.

         103. Навучэнец:

         103.1. мае права на:

         103.1.1. атрыманне адукацыі згодна адукацыйных праграм;

         103.1.2. перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку апрадугледжаным Правіцельствам Рэспублікі Беларусь;

         103.1.3. навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану ў рамках зместу адукацыйнай праграмы;

         103.1.4. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей яго псіхафізічнага развіцця;

         103.1.5. ахову жыцця і здароўя у час адукацыйнага працэсу;

         103.1.6. бесплатнае псіхолага- медыка- педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі;

         103.1.7. бесплатную карэкцыю фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, рэалізуючых адукацыйныя праграмы спецыяльнага навучання;

         103.1.8. карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

         103.1.9. канікулы;

         103.1.10. атрыманне платных паслуг у галіне адукацыі;

         103.1.11. бесплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, культурна- спартыўнай базай установы адукацыі;

         103.1.12. атрыманне сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі;

         103.1.13. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай дзейнасці, а таксама адукацыйных мерапрыемствах;

         103.1.14. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

         103.1.15. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна- масавай і іншай дейнасці;

         103.1.16. удзел у маладзежных, грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

         103.1.17. іншыя правы вучня устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацы, актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

         103.2. вучні абавязаны:

         103.2.1. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных і выхаваўчых праграм;

         103.2.2. клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканаленню;

         103.2.3. выконваць правілы ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага расапарадку для вучняў;

         103.2.4. паважаць гонар і вартасць  іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

         103.2.5. беражліва адносіцца да маемасці ўстановы адукацыі;

         103.2.6. іншыя абавязкі вучняў устанаўліваюцца сапраўдным Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

         104. Законныя прадстаўнікі навучэнцаў:

         104.1. маюць права на:

         104.1.1. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам на дзяржаўную акрэдытацыю, а таксама з вучэбна- праграмнай дакументацыяй;

         104.1.2. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

         104.1.3. абарону правоў і законных інтарэсаў вучняў;

         104.1.4. азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці вучняў;

         104.1.5. атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследавання (медыцынскага, псіхалагічнага, педагагічнага) вучня;

         104.1.6. іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

104.2. абавязаны:

104.2.1. забяспечыць умовы для атрымання адукацыі і развіцця вучня;

104.2.2. паважаць гонар і вартасць  іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

104.2.3. выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку вучняў;

104.2.4. іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў устанаўліваюцца сапраўдным Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

ГЛАВА 14

ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

ЎСТАНОВЫ АДУАЦЫІ

         105. Фінансаванне дзяржаўнай установы адукацыі “Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту,  а таксама за кошт дадатковых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         106. Аказанне дадатковых адукацыйных паслуг у дзяржаўнай установе адукацыі “Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         Аказанне грашовых паслуг у сфере адукацыі не можа ажыццяўляцца ў кошт аба ў колах адукацыйнай дзейнасці, фінансаванай за кошт сродкаў рэспубліканскага або месцовага бюджэтаў, зніжаць якасць прадстаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовага бюджэтаў.

         107. Заснавальнік  можа прадаставіць дзяржаўнай установе адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” права ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў тых межах, наколькі яна неабходна для рэалізацыі статутных мэтаў, дзеля якіх створана ўстанова, адпавядае гэтым мэтам і прадмету яе дзейнасці.

         108. Штатны расклад Рамязоўскага ясляў-сада-сярэдняя школа Ельскага раёна распрацоўвае і зацвярджае дырэктар на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў  устаноў адукацыі адпаведных тыпаў, зацвярджаемых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узгадняецца аддзелам адукацыі.

         109. Аплата працы работнікоў Рамязоўскага  ясляў-сада-сярэдняя школа Ельскага раёна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         110. Матэрыяльна-тэхнічная база Рамязоўскага ясляў-сада-сярэдняя школа Ельскага раёна фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з нарматывамі, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы будынкі і іншую маёмасць, неабходную для арганізацыі навучання і выхавання вучняў, іншай дзейнасці, якая прадугледжана гэтым статутам.

         111.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рамязоўскі  яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” нясе перад заснавальнікам адказнасць за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасці.

         112 Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна павінна мець памяшканні для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі, тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, бібліятэку, а таксама памяшканні для педагагічных работнікаў, гатавання і прыёму ежы, медыцынскія кабінеты, бытавыя памяшканні.

         Памяшканні абсталёўваюцца мэбляй, інвентаром, неабходным вучэбным, медыцынскім абсталяваннем, сродкамі навучання і утрымліваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў і правіл аховы працы.

         113. Удзельнікі адукацыйнага працэсу, указаныя ў пункце 105 гэтага Статута ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў, вучэбна-нагляднага абсталявання і інвентара вучэбна-педагагічнага комплекса.

         114. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбна-педагагічнага комплекса ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальніка і сродкаў, атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання:

         даходаў ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;

         даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, ажыццяўляемай ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

         безаплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 15

ПАРАДАК ЎНЯСЕННЯ ДАПАЎНЕННЯЎ І ЗМЯНЕННЯЎ У СТАТУТ

         115. Змяненні і дапаўненні ў Статут дзяржаўнай установы адукацыі “Рамязоўскі яслі-сад-сярэдняя школа Ельскага раёна” уносяцца па ўзгадненнню з заснавальнікам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.